Вас вітае “Каталіцкі пілігрым”!
Мы – група аматараў пілігрымавання і падарожжаў да святых мясцін, цікавых сваім рэлігійным, гістарычным і культурным багаццем. Усё пачалося са звычайнай просьбы: давайце паедзем да грабніц апосталаў, да калыскі хрысціянства і яго сённяшняй сталіцы. Гэта нас так зацягнула, што мы не перастаем вандраваць. Мы плануем якіясьці новыя маршруты і запрашаем у супольнае падарожжа як нашых сяброў, якія ўжо вандравалі з намі, так і вас, новых пілігрымаў. Мы арганізуем пілігрымкавыя выезды ў найважнейшыя месцы рэлігійнага культу ва ўсёй Еўропе і не толькі. Акрамя тых кірункаў, якія абіраюцца найчасцей, як Італія, Францыя, Партугалія, Мальта, Латвія, Літва, Грэцыя або Турцыя, мы арганізоўваем таксама пілігрымкі на Святую Зямлю, у Іарданію… Наведваем святыя месцы, найцудоўнейшыя санктуарыі Маці Божай, ідзём слядамі апосталаў і святых, а таксама апекуноў Еўропы.
З велізарным задавальненнем прадстаўляем прапановы пілігрымкавых паездак. Сярод іх вы знойдзеце і прапановы паездак у еўрапейскія санктуарыі. З году ў год мы стараемся спаўняць вашы чаканні, узгабагаючы нашы прапановы новымі кірункамі паездак, такімі, як у Грузію, на Мальту, у Іарданію. Прапановы нашых падарожжаў вядуць не толькі слядамі многіх святых ці шляхам знакамітых святыняў. Мы запланавалі таксама наведванне месцаў, важных з культурнага пункту гледжання, і тых, якія адрозніваюцца сваімі прыгожымі відамі. Тыя, хто з намі знаёмы, ведаюць, што ў нашых паездках мы прапагандуем духоўныя і экзістэнцыйныя каштоўнасці. Адпаведна падабраныя праваднікі маюць задачу зрабіць так, каб паездкі сталі як рэлігійным перажываннем, так і нештодзённым урокам гісторыі, геаграфіі ці культуры.
Пілігрымаванне – адна з форм пазнавання свету, яго прыгажосці, культуры, мастацтва, розных традыцый і звычаяў. Пілігрымаванне – гэта не толькі пазнаванне свету, але і пошук прысутнасці Бога ў стварэнні. Дзякуючы пілігрымаванню вельмі часта чалавек знаходзіць шлях сваёй веры, можа пасябраваць з Богам і іншым чалавекам. Пілігрымка – гэта не толькі збор звестак пра святых і санктуарыі. Саміх ведаў недастаткова. Каб чалавек меў сілы да жыцця, да штодзённай барацьбы са злом, ён павінен найперш адкрыць сэнс жыцця. Дакрананне да святасці, прысутнай як у святых постацях, так і ў святых месцах, вызваляе сілы, якія крыюцца ў чалавечых душах! «Адкуль мы паходзім?», «Куды ідзём?», «Які наш пачатак?», «Якая наша мэта?», «Адкуль паходзіць і куда накіроўваецца ўсё, што існуе?» Два пытанні – аб пачатку і аб мэце – з’яўляюцца нераздзельнымі.
Кожную пілігрымку мы ўспрымаем вельмі індывідуальна, укладаючы ў яе шмат сэрца і ўдзелу, адначасова верачы, што Хрыстус з намі і спадарожнічае нам падчас кожнай пілігрымкі. Кожны дзень вы маеце магчымасць удзельнічаць у святой Імшы, якая цэлебруецца ў месцах, выключных для кожнага хрысціяніна. Маем надзею, што ў хуткім часе спаткаемся на адным з нашых пілігрымкавых шляхоў.
Запрашаем на шляхі пілігрымак...